Беларускія народныя гульні

    Главная  Родителям    Родная мова    Беларускія народныя гульні

    Збяры Kaлacкi

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год уменне хутка арыентавацца ўпэўных абставінах; удасканальваць навыкі лёгкага бегу; выхоўваць вытрымку.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: бутафорскія каласкі

    Ход гульні

    Вядучы звяртаецца да дзяцей са словамі: «Яшчэ ў полі за хатай засталіся каласкі. Калі ласка, дзеці, дапамажыце ix сабраць».

    Па зале раскладваюцца каласкі. Вядучы заклікае некалькі дзяцей. Пад беларускую народную музыку яны рухаюцца па «полі». Калі знікае музыка, кожны стараецца сабраць як мага больш каласкоў. Потым усе разам лічаць каласкі, вызначаецца пераможца.

     

    Чыё кола каля снапа хутчэй сабярэцца

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год уменне бегаць у розных напрамках, хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць калектывізм.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: бутафорскія каласкі, сабраныя ў «снапы» (3-4).

    Ход гульні

    Па зале расстаўляецца некалькі «снапоў», вакол ix становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную музыку ўсе разбягаюцца па зале i выконваюць розныя танцавальныя pyxi. Калі заканчваецца мелодыя, трэба хуценька сабрацца каля свайго снапа. Перамагае тая каманда, якая выканае заданне першай.

     

    Пячэнне хлеба (гульня-карагод)

    Mэта: выхоўваць у дзяцей 4-6 год пачуццё калектывізму, спрыяць добраму настрою.

    Дыдактычны матэрыяліабеталяванне: бутафорскія каласкі, сабраныя ў "снапы” (3-4).

    Ход гульні

    Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы карагод. У сярэдзіне стаяць двое – хлопчык i дзяўчынка. Карагод рухаецца, дзеці спяваюць:

    Паскакаў верабей

    Да па сметнічку,

    А сабраў верабей

    Усю сямеечку.

    Мала нас, мала нас

    Для пячэння хлеба,

    А ўжо нам, а ўжо нам

    ___(называюдь iмя дзіцяці) трэба...

    Выбіраюць каго-небудзь з круга ў сярэдзіну. Потым зноў ідуць карагодам i спяваюць, пакуль не перабяруць амаль ycix. Kалi застануцца з круга два ўдзельнікі, яны пераходзяць у сярэдзіну, а астатнія зноў утвараюць карагод. Гульня пачынаецца спачатку.

     

    Маўчанка (гульня-карагод)

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год уменне правільна прагаворваць тэкст, падтрымліваць цікавасць да беларускага фальклору.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Вядучы прапануе дзецям прагаварыць словы:

    Пярвенчыкі, чарвенчыкі

    Зазвінелі бубенчыкі

    Па свежай расе, па чужой паласе.

    Там кубкі, арэшкі,

    Цукеркі, мядок-маўчунок!

    Вядучы паказвае pyxi, дзеці ix выконваюць моўчкі.

     

    Мурашачка

    Мэта: удасканальваць у дзяцей 4-6 год навыкі бегу са зменай напрамку, развіваць вынослівасць, смеласць, уменне змяняць інтанацыю ў залежнасці ад зместу тэксту, дзейнічаць па ciгнaле вядучага.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: шапачкі мурашкі i зайца.

    Ход   гульні

    Дзеці стаяць у карагодзе, утвараюць «мурашнік». Лічылкай выбіраюць «мурашку»:

    Мурашачка, букашачка,

    Няверная зязюлечка.

    Мурашка стаіць у крузе. Заяц — другіўдзельнік гульні — ходзіць за кругам.

    Пытаюцца ў «зайца».

    —      Заяц, заяц, дзе быў?

    —      Ў лесе.

    —      Што paбіў?

    —      Сена кaciў.

    —      Чым накрыў?

    —      Патэльняю.

    —      Хто ўкраў?

    —      Турнас.

    —      Лaвi мурашку, не нас.

    Дзеці падымаюць рукі, «мурашка» бегае над рукамі, «заяц» даганяе.

    Дзеці прагаворваюць:

    —      Сонца хаваецца,

    Ноч пачынаецца,

    Мурашнік закрываецца.

    Дзеці апускаюць рукі, прысядаюць. Затым ролі перадаюцца іншым. Можна ў гульню ўвесці двух зайцоў, двух мурашоў.

     

    Вузельчык

    Мэта: працягваць развівацьу дзяцей 4-6 год інтарэс да беларускіх народных гульняў, узгодненасць рухаў, уменне суадносіць ix з тэкстам, выхоўваць пачуццё калектывізму.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: тонкі канат (доўгая стужка).

    Ход   гульні

    Па лічылцы выбіраецца “іголка”. Дзеці водзяць карагод, іголка бегае паміж дзецьмі, пад узнятымі рукамі. Удзельнікі гульні спяваюць:

    Іголка шнырала,

    Увесь свет прыбрала,

    Прыбрала, абшыла,

    Сама голая хадзіла.

    Тонкая ды доўгая,

    Аднавухая ды вострая.

    Іголка спыняецца каля выбранага гульца, выводзіць у круг, кажа:

    — А я тычу-натычу

    У носік стальны

    Хвосцік ільняны...

    Ты, Mixaciк (называе iмя ўдзельніка), са мною бяжы.

    Дзеці разам працягваюць бегаць, узяўшыся за рукі, паміж дзецьмі ў карагодзе.

    Гульня працягваецца, пакуль усе дзеці не будуць бегаць за «іголкай».

    Можна выбраць дзве «iголкi», каб ускладніць гульню.

     

    Браднік (рыбак)

    Мэта: выхоўваць у дзяцей 4-6 год слыхавую ўвагу, уменне арыентавацца ў прасторы.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    У гульні могуць удзельнічаць 6-20 чалавек. Пры дапамозе лічылкі дзеці выбіраюць «рыбака» i завязваюць яму вочы. Затым, пляскаючы ў далоні, ходзяць вакол яго, а ён ловіць ix. Калі на шляху «рыбака» перашкода (сцяна, крэсла i т.п.), дзеці гавораць яму: «Глыбока». Калі ён абыходзіць гэту перашкоду, — гавораць: «Мялей», а калі абыдзе,— «Мелка» або «Чыстая вада». Злавіўшы каго-небудзь, «рыбак» павінен назваць яго iмя. Калі назаве правільна, то злоўлены становіцца «рыбаком» i гульня пачынаецца спачатку. Kалі «рыбак» памыліцца, дзеці крычаць: «Жабу злавіў», i «рыбак» адпускае злоўленага.

    У час гульні дзеці перамяшчаюцца толькі павольна. Выхавальнік уважліва сочыць за тым, каб дзеці не параніліся.

     

    Мароз

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год хуткасць, спрыт.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Гульцы пры дапамозе лічылкі выбіраюць «Мароза»:

    Ты халодны,

    Ты марозны,

    Ты ў кажусе,

    Ты ў латусе,

    А ў цябе красны нос,

    Гэта ты — дзед Мароз!

    Дзеці разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за iмi i стараецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным»: павінен спыніцца i развесці pyкi ў бакі. Інщыя гульцы могуць «размарозіць» яго, дакрануўшыся рукой да пляча. Перамагае «Мароз», які здолее «замарозіць» большую колькасць гульцоў. Пасля кожных 2-3 хвілін выбіраецца новы «Мароз».

     

    Каляда

    Мэта: стымуляваць у дзяцей 4-6 год зносіны на беларускай мове, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове, развіваць пазнавальныя i моўныя здольнасці, назіральнасць, увагу, мысленне.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: касцюм Каляды.

    Ход гульні

    З групы дзяцей выбіраюць Каляду i вядучага. Астатнія дзеці ўтвараюць “паўмесячык”, кожны ў руках трымае падарунак Калядзе (цацкі, малюнкі).

    Вядучы прамаўляе:

    — Ехала Каляда з Полацка

    У маляваным вазочку,

    На вароненькім канёчку,

    Заехала Каляда да Пеці (вядучы называеімя ўдзельніка гульні);

    Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Петрык, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак i аддае яго Калядзе. Каляда гаворыдь: «Дзякуй табе за добры падарунак». Так з кожным удзельнікам. У канцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які нi за золата, ні за грошы не кyпiш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць адгадваць. Каляда ж прапануе праспявадь вясёлую калядную песню. Дзеці прыдумваюць pyxi.

     

    Шэры кот

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год спрыт, хуткасць рэакцыі.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Гульцы выбіраюць «ката» па лічылцы:

    Раз, два, тры, чатыры,

    Ката грамаце вучылі:

    Не чытаць, не пісаць,

    А за мышкамі скакаць.

    «Мышы» — іншыя гульцы — становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» i «мышамі» ідзе размова:

    —      Ёсць мышы ў стозе?

    —      Ёсць!

    —      Ката баяцца?

    —      Не!

    —      А я, катафей, разганю ўcix мышэй!

    «Мышы» разбягаюцца, а «кот» ix ловіць.

    Гульцы павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «...разганю ўcix мышэй» i дакладна, выразна вымаўляць тэкст.

     

    Прэла-гарэла

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год увагу, назіральнасць, інтуіцыю.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

    Ход   гульні

    Вядучы, каб не бачылі дзеці, у розных месцах хавае  прадметы, гаворачы пры гэтым:

    Прэла-гарэла, за мора ляцела,

    А як прыляцела,

    Дык недзе i села.

    Хто першы знойдзе,

    Той сабе возьме!

    Пасля гэтых слоў гульцы разбягаюцца па пляцоўцы i шукаюць схаваныя предметы. Хто знойдзе (назбірае) больш за ўсіx, той i выйграў.

    Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны словы. У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго і з заплюшчанымі вачыма. Хаваць прадметы трэба хутка.

     

    Блін гарыць

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год спрыт, хуткасць реакций.

    Месца правядзення: Пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: вяроўка.

    Ход гульні

    Гульцы ствараюць круг з вяроўкі, у які i становіцца “Лавец”, абраны гулец, стаўшы спіной да круга на адлегласці 3-4 м, гаворыць: “Блін гарыць”! Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. «Лавец» у гэты час спрабуе дакрануцца да каго-небудзь з гульцоў. Той, да каго дакрануліся, становіцца «лаўцом», i гульня працягваецца.

    Лавец мае права лавціь гульцоў, якія знаходзяцца па-за кругам.

     

    Гуж

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год хуткасць, спрыт.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Двое гульцоў становяцца ў круг, астатнія – па-за ім. Адзін з гульцоў, што стаяць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж», той выбягае з круга i пачынае лавіць астатніх. Усе ўцякаюць. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той iдзe ў круг i замяняе лаўца.

    Калі на працягу 3-х хвілін «гуж» нікога не зловіць, на дапамогу яму прыходзіць гулец, які застаўся ў крузе.

     

    Mixaсік

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год хуткась, спрыт, увагу.

    Месца правядзення: зала, пляцоўка.

    Дыдактычны матэрыял і абсталяванне: абручы або кольцы.

    Ход гульні

    Для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў дыяметрам да 50 см, але па колькасці ix павінна быць на адно менш, чым гульцоў.

    Кольцы (або абручы) раскладваюцца па крузе, i вакол ix становяцца гульцы. Адзін з іх (вядучы) гаворыць такія словы:

    Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!

    Лапаточкі абувай, абувай!

    Гучыць беларуская народная музыка, гульцы танчуючы, рухаюцца да крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца i стараюцца як мага хутчэй «абуць лапці» — заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Гулец якi застаўся без «лапцяў», з гульні выбывае. Пасля гэтага забіраецца адзін абруч i гульня працягваецца, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён лічыцца пераможцам.

     

    Церамок

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год уменне кідаць мяч, спрытнасць, хуткасць.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: мяч, абручы.

    Ход гульні

    Кожны гулец (акрамя вядучага) малюе сабе маленькі кружок — «церамок» або становіцца ў абручы. Вядучы, стоячы ўбаку, падкідае мяч угару. У гэты час усе гульцы мяняюцца “церамкамі”, перабягаючы з кружка ў кружок. Вядучы ловіць мяч i кідае ў гульца, які не паспеў перабегчы i заняць «церамок». Калі мяч трапіць ў гульца, вядучы становіцца ў свабодны «церамок», а няспрытны гулец пачынае вадзіць.

    Нельга кідаць мяч у гульца, якi паспеў заняць «церамок».

     

    Конікі

    Мэта: удасканальваць у дзяцей 4-6 год навыкі скачкоў, вытрымку, вынослівасць.

    Месцаправядзення: цляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: гімнастычныя палкі па колькасці гульцоў.

    Ход гульні

    У сярэдзіне пляцоўкі малюецца круг, каб у iм свабодна маглі змясціцца ўсе гульцы – «конікі». Гульцы выбіраюць «шпака», які становіцца ў круг, «конікі» — за кругам. «Шпак», скачучы на дзвюх нагах, ловіць «конікаў», якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні «шпака» адбягаюць. Калі «шпак» не ўтрымаецца i выйдзе за межы круга, «конікі» павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены гулец заводзіцца ў круг і становіцца «шпаком». Новы «шпак» можа скакаць на адной назе, правай або левай, i ўce «конікі» павінны перамяшчацца гэтак жа. «Конік» лічыцца злоўленым, калі «шпак» дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.

    «Шпак» не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а «конікам» нельга выходзіць за межы пляцоўкі.

     

    Замарожаныя

    Мэта: удасканальваць у дзяцей 4-6 год навыкі бегу, змяняючы тэмп і напрамак, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

    Месца правядзення:пляцоўка.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

    Дзед Мароз, Дзед Маров

    Бабу снежную прынёс,

    Баба, баба, снегавуха,

    Не хапаймяне за вуха!

    Дзеці разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі i імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой — замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца i развесці pyкі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню з пачатку.

     

    Гарлачык

    Мэта: практыкаваць дзяцей 4-6 год у бегу, ва ўменні дзейнічаць па ciгналe, хутка арыентавацца ў розных абставінах, развіваць увагу.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта “гарлачыкі”. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

    - Колькікaштуe гарлачык? 

    Дзеця адказвае:

    — За гарлачык гэты

    Дай нам зусім крышку:

    Каб ніколі не хварэць —

    Маннай кашы лыжку.

    Пасля гэтых слоў “гарлачык” паднімаецца i бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

     

    Спрытны верабей

    Мэта: практыкаваць дзяцей 4-6 год у бегу з лоўлей i yxiленнем, уменні хутка арыентавацца, развіваць спрыт.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: сцяжок

    Ход гульні

    На зямлі малююць круг дыяметрам 2м. Каб яго можна было бачыць здалёк, у сярэдзіну яго ставяць сцяжок. На адлегласці 10-15 м. ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы выбіраюць «вераб’я»:

    Скакаў верабей па сцяне,

    Зламаўножку — цяжка мне!

    Bepaб’ixa скача

    Ды па ножцы плача.

    Верабей, верабей,

    Не дзяўбі канапель:

    Hi маіх, Hi сваіх,

    Hi суседзей маіх.

    Адгукніся, верабей,

    Вылятай у круг хутчэй!

    Дзеці разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць «вераб’ём», ловіць ix. Каго «верабей» зловіць, той дапамагае яму лавіць астатніх. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыцъ, калі схаваюцца ў круг, але затрымлівацца там доўга нельга. Гульня заканчваецца, каліўсе дзеці будуць злоўлены.

     

    Змяя

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год спрыт, хуткасць рэакціі, узгодненасць рухаў, ciлy мышцаў рук.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Гульцы строяцца ў калону па адным i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — «змяя», першы ў калоне— «галава», апошні «хвост»,

    Па сігнале «галава» павінна злавіць «хвост», які ад яе ўдякае. «Галава», што злавіла «хвост», пераходзіць у канец калоны, i гульня пачынаецца зноў.

    Гульцы павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону. Калі «хвост» ці «галава» адарваліся ў час гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.

     

    Спрытнякі

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць i каардынацыю рухаў.

    Месцаправядзення: пляцоўка, зала.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца

    Ход гульні

    Гульцы становяцца ў круг парамі тварам да цэнтра (адзін — спераду, другі — ззаду). Пярэдні гулец расстаўляе рукі ўбaкi, задні трымаецца за пярэдняга. Выбіраецца вядучы, які знаходзіца ў цэнтры круга. Ён падбягае то да адной, то да другой пары, стараючыся схаіць задняга гульца. Пярэдні гулец загароджвае яго рукамі i весь час паварочваецца тварам да вядучага. Калі вядучаму ўдаецца ўхапіцца за задняга гульца, тады пярэдні становіцца вядучым, а задні аказваецца спераду i ахоўвае свайго таварыша.

    Вядучы не павінен хапацца за папярэдняга гульца i ужываць ciлy, яму неабходна толькі дакрануцца да гульца, якістаіць ззаду.

     

    Грушка

    Мэта: удасканальваць у дзяцей 4-6 год навыкі бегу, уменне хутка арыентавацца ў пэўных абставінах.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.   

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: медальён (ці шапачка) «грушка».

    Ход гульні

    Дзеціўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца выбраная «грушка». Дзеці ідуць вакол грушкі i спяваюць:

    Мы пасадзім грушку

    Усе, усе.

    Няхай наша грушка

    Расце, расце.

    Вырасці ты, грушка,

    Вось такой вышыні,

    Распусціся, грушка,

    Вось такой шырыні!

    Расці-расці, грушка,

    Ды ў добры час.

    Патанцуй, Марылька,

    Паскачы для нас.

    А ўжо наша грушка

    Распусцілася,

    А наша Марылька

    Зажурылася.

    А мы тую грушку

    Весяліць будзем.

    І ад нашай грушкі

    Уцякаць будзем.

    На словы “уцякаць будзем” дзеці разбягаюцца, а “грушка” ловіць іх. Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.

    Вожык і мышы

    Мэта:развіваць у дзяцей 4-6 год хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.

    Месца правядзення: пляцоўка, зала.   

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: вяровачкі-хвосцікі, шапачка – маска вожыка.

    Ход гульні

    Па лічылцы выбіраецца “вожык”, астатнія – “мышы” – становяцца ў круг, “вожык” – у цэнтры. Па сігнале “мышы” ідуць направа, “вожык” – налева. Усе спяваюць:

    Бяжыць вожык, тупу-туп!

    Сам калючы, востры зуб!

    Вожык, вожык, ты куды?

    Ад якой бяжыш бяды?

    Пасля гэтых слоў “мышы” спыняюцца, звяртаюцца да “вожыка”:

    Вожык ножкамі туп-туп!

    Вожык вочкамі луп-луп!

    Навакол пануе ціш,

    Вожык чуе ў лісцях мыш.

    “Вожык” асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.

    Бяжы-бяжы, вожык!

    Не шкадуй ты ножак!

    Раз, два, тры -

    Хвасты лаві!

    «Мышы» разбягаюцца «Вожык» імкнецца выцягнуць як мага болей хвастоў. Злоўленай лічыцца тая «мышка», у якой «вожык» выцягнуў хвосцік.

     

    У ката

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год здольнасць утрымліваць раўнавагу, статычнасць, уменне кіраваць сваім тулавам.

    Месца правядзення: групавы пакой, пляцоўка на вуліцы.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Усе дзеді становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічылкай «кот». Усе скачуць i громка кажуць словы:

    Тра-та-та, тра-та-та,

    Не баімся мы ката!

    “Кот” робіць выгляд, што не звяртае да іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, “кот” скочыць. Усе заміраюць. Хто зварухнецца, пераходзіць на “ката”.

     

    У мядзведзя ва бару

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год хуткасць, сцрыт, вынослівасць, рашучасць.

    Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, парк, луг.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: не патрабуецца.

    Ход гульні

    Аднаго з удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць «мядзведзем». «Мядзведзь» ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць i разам спяваюць песню:

    У мядзведзя на бару

    Грыбы, ягады бяру.

    Мядзведзь рычыць,

    На нас глядзіць.

    Дзеці могуць нёкалькі разоў праспяваць гэтую песню. «Мядзведзь» выбіpae зручны момент, каб кінуцца на ix. Ён бяжыць зе дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлены першым, той становіцца «мядзведзем». Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзедям не надакучыць.

     

    А мы проса сеялі

    Мэта: резвівець у дзяцей 4-6 год увагу, вытрымку, музычны слых, уменне выконваць рухі разам.

    Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, луг.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: хустачкі для дзяўчынак, паясы для хлопцаў.

    Ход гульні

    Шерэнга дзяўчынак крочыць са словамі на шарэнгу хлопцаў, імправізуючы pyxi.

    Хлопчыкі: А мы проса сеялі, сеялі, ceялi.

    Дзяўчаты: А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам.

    Хлопчыкі: А чымжа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць?

    Дзяўчаты:А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім.

    Хлопчыкі:А мы коней пераймём, пераймем, пераймём.

    Дзяўчаты: А чым же вам пераняць, пераняць, пераняць?

    Хлопчыкі: А шаўковым повадам, повадам, повадам.

    Дзяўчаты: Мы дадзім вам дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну (выходзіць дзяўчынка i скача пад плясканне дзяцей).

    Pyxi выконваюцца сінхронна, пад словы. Другім разам «засяваць» проса могуць дзяўчаты, тады адпаведна ўканцы выходзіць хлопец i выконвае танцавальныя pyxi.

     

    Журавель

    Мэта: развіваць у дзяцей 4-6 год увагу, хуткасць, спрыт, увёртлівасць, рашучасць.  

    Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, луг.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: вяроўка, шапачкі «журеўлёу».

    Ход гульні

    Дзеці стаяць кругам, трымаюць вяроўку — «сілкі на жураўля». Абраныя лічылкаю “жураўлі” лётаюць пад словы:

    Сякі-такі журавель, журавель,

    Не еш маіхканапель, канапель.

    Бо я табе,жураўлю, жураўлю,

    Задам дыхту, якзлаўлю, як злаўлю

    Пасля aпoшніx слоў “сілкі” закрываюцца. Калі журавель трапляе ў “сілкі”, тады становіцца разам з yciмi. Выбіраюцца новыя “жураўлі”

     

    Бярозка

    Мэта: практыкаваць дзяцей 4-7 год у хадзе па крузе, узгадняючы руx са словамі, развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.

    Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, парк, луг.

    Дыдактычны матэрыял і абсталяванне: хустачка для бяpoзкi, стужачкі-лісточкі для ўсіх удзельнікаў.

    Ход гульні

    З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяцъ па крузе паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:     

    Бярозка белая,

    Макаўка зялёная.

    Летам махнаценькая,

    Зімой сучкаваценькая,

    Дзе яна стаіць,

    Там i шуміць.

    Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню збірае хустачкі, паднімае ix над галавой i імітуе шум лістоў. Дзеці спяваюць:

    Бярозка зялёненькая,

    Вясной вясёленькая,

    Сярод поля стаіць,

    Лісточкамі шуміць,

    Грыміць, гудзіць,

    Залатым вяночкам звініць.

    Пад прыгаворку: «А восенню караніў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — дзяўчынка-бярозка абыхадзіць карагод i кожнаму кладзе яго хустачку.

    Хустачкі павінны ляжацьсвабодна каб дзяўчынка-бярозказмагла лёгка ix узяць.

    Варыянты гульні

    1.     Бярозка раскідвае “лісточкі”,  дзеці пад музыку бегаюць. Музыка спынілася — дзеці хутка падымаюць хустачкі, каму не хопіць, той выходзіць, гульня працягваецца далей.

    2.    Дзеці з пачатку гульні засоўваюць стужачкі-лісточкі за каўнерыкi. Пасля слоў: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць» — дзеці-«лісточкі» хутка разбягаюцца ў розныя бакі, а дзяўчынка-бярозка імкнецца ix дагнаць, выцягнуць стужачку. У каго выцягнулі — адыходзіць у бок i ператвараецца ў «дрэва» — стаіць i не варушыцца.

    Гульня спыняецца па абраным сігнале.

     

    Бусел

    Мэта: практыкаваць дзяцей 4-7 год у скачках на фітболах, развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, увагу

    Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, парк, луг.

    Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: шапачка “бусла”,абручы.

    Ход   гульні

    Усе дзеці – “жабкі” скачуць (на фітболах) пад музыку. Калі музыка сціхае, “жабкі” заскакваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць “бусел”, гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую “жабку”, якая зварухнецца:

    У чырвоных ботах

    Ходзіць па балотах

    Бусел доўганосы,

    Жабак сабе носіць.

    Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў дзюбу “буслу” i выбывае з гульні.