
|
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Уладзімір Дубоўка
|
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” , які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 23 лiпеня 2008 г. № 420-З “Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi”

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.
Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартаснае беларускамоўнае асяродзе ў дзяцей дашкольнага ўзросту адсутнічае.
Не ўзнікне ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы, калі дзеці рэдка чуюць пацешкі, казкі, вершы, прыказкі на роднай мове. Толькі пад кіраўніцтвам дарослых у дзяцей можна выклікаць цікавасць да навучання беларускай мове. Таму дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.
Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць дзяцей у стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх форм мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.
Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.