Хадзіў буська па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
І заплакаў ды пайшоў.
|
Ішоў баран па крутых гарах,
Сарваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьме, той вон пойдзе.
|
Раз Аліса, , два Аліса,
Тры, чатыры – павярніся:
Ты ўбачыш дрэвы, краскі
І героеў добрай казкі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем у хованкі гуляць.
|
— Заяц-месяц, дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!
|
Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.
|
Ляцеў воран
У трубу чорну.
Дым валіць —
Табе жмурыць.
|
Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.
|
Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?
|
Ішла кукушка міма сеці,
А за ёй пішчалі дзеці.
Кук-мак, кук-мак,
Выбірай адзін кулак.
Ку-ку, ку-ку,
Прынімай адну руку.
|
Раз, два - рукава,
Тры, чатыры - нос ў чарніле,
Пяць, шэсць - кашу есць,
Сем, восем - сена косім,
Дзевяць, дзесяць
Мішу просім.
|
Стакан, лімон,
Выйдзі вон!
Стакан вады,
Выйдзі ты!
|
Ішла кошка па раялі,
Наступіла на педалі
I ад болю закрычала:
— Мяу!
|
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам луна —
Аставайся ты адна.
|
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.
|
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам — шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
|
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
|
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Выплывае белы месяц,
А за месяцам луна,
Хлопчык дзеўчыны слуга.
- Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду.
Ты, слуга, падай лімон,
А я свісну, а ты - вон!
|
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Выплывае белы месяц,
А за месяцам луна,
Выйшла дзевіца-слуга.
- Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду,
Ты, слуга, падай мятлу,
А я хату падмяту.
|
Бегла курка па таку,
Па зялёным табаку,
Ела сахар і мядок,
Адчапіся, каралёк.
|
Села курка на вазок,
Едзе курка на таржок
І купляць, і прадаваць.
Каго будзеш выбіраць?
|
Жыў на возеры туман,
У тумане плыў Іван,
Над Іваном слаўся лён, -
Хто не верыць – выйдзі вон.
|
Раз ку-ку, два ку-ку,
Бяжыць вожык па таку.
А за ім вясёлы зай,
Каго хочаш – выбірай.
|
Валя, Галя і Валодзя
Полюць боб на агародзе.
Цяжка боб палоць густы,
Памагчы ім пойдзеш ты.
|
Плыў па моры чамадан,
Ў чамадане быў дыван,
На дыване плаваў слон.
Хто не верыць – выйдзі вон!
|
Раз, два, тры,
Мыўся коцік на двары.
А калі закончыў мыцца,
Наступіў на лапку мышцы.
- О-ё-ёй! Хіба так можна?! –
Плача мышка. – Асцярожна!
|
Чорны жучок сеў на сучок,
Сучок зламаўся,
Жучок падняўся.
Нясі яму папіць.
А табе – вадзіць.
|