Даўганосы, даўганогі
Прыляцеў з далёкай дарогі
(Бусел)
|
У чырвоных ботах
Па балоце ходзіць,
Жабак спрытна ловіць.
(Бусел)
|
Мышак ловіць, ды не коцік ён,
I лісты носіць, ды не паштальён.
Каб лісе не трапіць на зубок,
У калючы скруціцца клубок.
(Вожык)
|
Невялікі, рыжаваты,
А хвост доўгі і калматы,
На дрэве жыве і шышкі грызе.
(Вавёрка)
|
3 ялінкі на ялінку,
З галінкі на галінку
Скача агеньчык жывы...
Хто гэта? Знаеце вы?
(Вавёрка)
|
У рыжай разбойніцы
Хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла –
Сляды замяла.
(Ліса)
|
Ён прысмакаў з'еў нямала,
А калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў,
Ледзьве не праспаў вясну.
(Мядзведзь)
|
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе.
(Бабёр)
|
Адгадайце, хто такі
На нагах гусіных
Сярод быстрае ракі
Збудаваў плаціну.
(Бабёр)
|
Па лясах блукае статак
Волатаў і немаўлятак.
Гэта пушчы спадары –
Белавежскія…
(Зубры)
|
3 грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык,
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў.
(Зубр)
|
3 грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык,
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў.
(Зубр)
|
Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі.
(Агурок)
|
Маленькі шарык пад лаўкай шарыць.
(Мыш)
|
Маленькі, удаленькі скрозь зямлю прайшоў,
чырвоную шапачку знайшоў.
(Падасінавік)
|
Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.
(Кот)
|
Што нас корміць, а есці не просіць?
(Зямля)
|
Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.
(Вяселка)
|
Не агонь, а пячэцца?
(Крапіва)
|
Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?
(Грыбу, ягадзе)
|
Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці.
(Ноч)
|
Белы, як снег, салодкі, як мёд.
(Цукар)
|
Мяне ўсе просяць,
Мяне чакаюць,
А як толькі з’яўлюся,
Хавацца пачынаюць.
(Дождж)
|
Верных сябраў па дзесятку,
Яны кормяць, апранаюць,
Працаваць дапамагаюць.
(Пальцы)
|
Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.
(Снег)
|
З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.
(Снег)
|
Дзядуля без сякеры мост пабудаваў.
(Мароз)
|
Зялёная, а не луг, белая, а не снег,
курчавая, а без валасоў.
(Бяроза)
|
Кішэні не мае, а сонца хавае.
Страху не мае, а ад ветру ўцякае.
Вачэй не мае, а слёзы пралівае.
(Хмара)
|
Хто прыйшоў пад Новы Год
У дзіцячы карагод,
Торбу з цацкамі прынёс? Ён завецца — ...
(Дзед Мароз)
|
Два браты ў воду глядзяць,
А разам не сыходзяцца.
(Берагі)
|
Чараўніца да нас завітала -
Усё ажыло, заспявала.
(Вясна)
|
Днём і ноччу я іду,
Ранкам вас не падвяду.
Нават тых, хто моцна спіць,
Здольны хутка разбудзіць.
(Будзільнік)
|
Сакавіты, круглаваты
Здаравяка гэты.
Нам патрэбны на салаты
І на вінегрэты.
(Бурак)
|
Што за дзіўны насарог?
Дзякуючы рогу
Рог засыпаць дапамог,
Разраўняў дарогу.
(Бульдозер)
|
Звіўся, скручыўся клубком,
Не падымеш - колкі:
Як штыкі, тырчаць кругом
Вострыя іголкі.
(Вожык)
|
Шустранькі, маленькі,
Сам у шэрай світцы
Шукае канапелькі,
Каб трохі пажывіцца.
(Верабей)
|
Уяго адны турботы:
Адвільнуць як ад работы.
Беспрабудны суткі спіць,
Ды яшчэ пра гэта сніць.
(Гультай)
|
Рассыпаўся гарох
На сто дарог,
Ніхто на падбярэ:
Ні цар, ні царыца,
Ні красная дзявіца.
(Град)
|
Каля сосен, каля ёлак
Збудаваны дом з іголак.
Можа, вам знаёмы ён?
Жыхароў у ім мільён.
Усе працуюць урачыста,
Вось чаму навокал чыста.
(Мурашнік)
|
Не вялікае, без'языкае:
Не есць, не п'е,
А гаворыць і пяе
(Радыё)
|
Шыя доўгая ў яе,
Хоць сама - як шафа.
Недзе ў Афрыкі жыве,
А завуць .... (жырафа)
|
Белым пухам замяло
І палеткі, і сяло.
Мост праз рэчку хутка ляжа.
А што гэта, хто адкажа?
(Зіма)
|
Круглыя, як мячыкі,
Быццам адуванчыкі,
На двары ля хаты
Ходзяць... (кураняты)
|
Вісіць - зялёны, ляціць - жоўты, ляжыць - чорны.
(Ліст)
|
Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
(Малако)
|
Рыжая дзяўчына
Залезла ноччу ў двор -
Курэй пералічыла
І ўсіх панесла ў бор.
(Ліса)
|
Урадзіўся ён высокі,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён...
Здагадайцеся, хто ён?
(Лён)
|
Цэлы дзень лятае,
Усім назаляе,
А ноч настане,
Тады перастане.
(Муха)
|
Болей б'ём - ён лепей скача,
Не сярдуе і не плача.
Моцна ўдарыш - не дагоніш,
А ў вадзе з ім не патонеш.
(Мяч)
|
Маленькі шарык
Пад лаўкай шарыць,
Збірае крошкі,
Баіцца кошкі.
(Мыш)
|
Яно слізгае ў руках,
Мае асаблівы пах.
У ваду як пападае,
Паступова прападае.
(Мыла)
|
Што за гаспадар лясны
Спіць пад снегам да вясны,
Ну а летам да калод
Ходзіць красці чужы мёд?
(Мядзведь)
|
Праз палі, масты, лясы
Ляцяць словы-галасы.
Дзякуючы правадам
Кажуць тут, а чуюць там
(Тэлефон)
|