Прыказкі і прымаўкі

    Главная  Родителям    Родная мова    Прыказкі і прымаўкі

    Адна галава добра, а дзве лепей.

    Адна ластаўка вясны не робіць.

    Адно вока бачыць далёка, в два – яшчэ далей.

    Адной рукой і вузла не завяжаш.

    Бацькоў слухаць – гора не знаць.

    Бацькоў любі, старых паважай.

    З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць.

    Век жыві, век вучыся.

    Добра таго вучыць, хто ўсё хоча ведаць.

    Слова як птушка: выпусціў – не вернеш.

    Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць.

    Веды даражэй за золата.

    Вялікаму караблю – вялікае плаванне.

    Дзе гультай ходзіць, там жыта не родзіць.

    Гультай і лянота – два сябры: адзін без аднаго жыць не могуць.

    Дрэва славіцца пладамі, а чалавек – рукамі.

    Для чалавека работа – найлепшы лекар.

    З малых крыніц вялікая рака нараджаецца.

    Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой.

    Жыццё пражыць – не поле перайці.

    За двумя зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш.

    Красавік з вадою, май з травою.

    Лепш недагаварыць, чым перагаварыць.

    Людзей слухай, а свій розум май.

    Ласкавае слова і звера ўлагодзіць.

    Малы верабей, ды спрытны.

    Менш гавары, больш рабі.

    Не сілай бяры, а розумам.

    У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

    Пад ляжачы камень вада не цячэ.

    Розум – найлепшае багацце.

    Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

    Хто зямлю корміць, той і сам есць.

    Цішэй едзеш – далей будзеш.

    Важна смеласць, але патрэбна і ўмеласць.

    Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.

    Рукі – да работы, ногі – да ахвоты, галава – да ўсяго.

    Цяпер машыны не даюць людзям гнуць спіны.

    Жыві сваім розумам, а не чужым.

    Для добрага чалавека дабра не шкода.

    Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

    Ад лені не гнуцца калені.

    Калі без работы сядзець, можна адубець.

    Хто работу робіць, а хто варон ловіць.

    Калі ўзяўся за дугу, не кажы, што не магу.

    Хто хоча, той можа.

    Хто першы, той лепшы.

    Слова давай, дык яго і трымай.

    Шчасце само ў рукі не ідзе.

    Добрае само не хваліць.

    На праўдзе свет стаіць.

    Не бяры чужога нічога – не бойся нікога.

    Чужога хвалі, а свайго ў гразь не тапчы.

    Прад дужым не гніся, над слабым не глуміся.

    Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Айчыне верна служы.

    Ад душы працуеш – Радзіму мацуеш.

    Айчыну любіць – патрыётам быть.

    Любі сваю Радзіму, сваю маці – і не будеш гора знаці.

    Што аднаму не пад сілу, тое лёгка калектыву.

    Калі адзін не зможаш, дык калектыў дапаможа.

    Адзін працуе цэлы дзень, другі глядзіць, дзе лепшы цень.

    Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.

    Дзе раней жыта рукамі жалі, там цяпер камбайны зашагалі.

    Колас да коласа, а Радзіме сноп.

    Не будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі.

    Нашы сябры – па ўсёй зямлі.