Сімвалы Беларусі

    Главная  Родителям    Родная мова    Сімвалы Беларусі

    Герб -  

    галоўны сімвал Рэспублікі Беларусь 

    Элементы герба расказваюць аб сучасным жыцці народа, яго суверэннасці, раўнапраўі і свабодзе, аб яго векавой культуры і марах на дальнейшае развіццё краіны.

    Усе элементы герба ўключаны ў вянок з залатых каласоў, абвітых чырвона-зялёнай стужкай. Між каласамі справа знаходзяцца кветкі канюшыны, а злева - кветкі лёну. Вянок абрамляе сярэбранае поле, якое пранізана промнямі ўзыходзячага сонца. Пасярэдзіне сярэбранага поля ў промнях сонца знаходзяцца контурныя межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру. Вянок увенчаны чырвонай зоркай, а ўнізе, - надпіс залатымі літарамі на чырвона-зялёнай стужцы - "Рэспубліка Беларусь".

    Кожны элемент Дзяржаўнага герба мае сваю ўнутраную логіку і сакральны сэнс.

    Зялёны контур - Беларусь лясоў і балот - у залатых промнях узыходзячага сонца азначае, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, яна нам перададзена папарэднімі пакаленнямі, яе мы будзем шанавац і захоўваць.

    Зямны шар - гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатовая з імі дружыць і гандляваць, абменівацца ведамі і вырабамі. Зямля ў промнях Сонца - вера ў вечнасць жыцця.

    Яднанне Зямлі і Сонца - галоўны знак жыцця. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць надзею людзей на росквіт Беларусі.

    Вянок з залатых каласоў  сцвярджае, што жыта застаецца асноўнай зернавой культурай сучаснай Беларусі. Канюшына і лён таксама з'яўляюцца традыцыйнымі сельскагаспадарчымі культурамі Беларусі. Жыта, канюшына і лён разам сімвалізуюць працу і  галоўнае багацце нашай Радзімы. 

    Чырвоная зорка на гербе - знак бяспекі, мужнасці. Прысутнасць зоркі азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы. 

    Чырвона-зялёная стужка адлюстроўвае колеры Дзяржаўнага сцяга. Надпіс "Рэспубліка Беларусь" сцвярджае, што гэта Дзяржаўны герб Беларусі.

                Сцяг

    Рэспублікі Беларусь 

    Сучасны сцяг Рэспублікі Беларусь мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. У кожнага - свой сэнс.

    Чырвоны колер са старажытных часоў з'яўляецца знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядлівую справу. Чырвоны колер звязаны з барацьбой за свабоду і незалежнасць. Гэта знак перамогі над ворагом у Вялікай Айчыннай вайне і шчаслівага жыцця. 

    Зялёны колер  - гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Зелёны колер - колер дабра, надзеі і развіцця, урадлівасці і росквіту, дабрабыту і міру.

    Белы колер - гэта колер свабоды, маральнай чысціны і бязгрэшнасці, веры і святасці, ведаў і мудрасці; гэта гасціннасць беларусаў. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны ад назвы белага колеру - Белая Русь. 

    Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь мае яшчэ адну важную дэталь - чырвоны арнамент на белым фоне. У яго аснове - народны ўзор, вышыты на рушніку. Арнамент вытканы з геаметрычных фігур - гэта вялікія і маленькія ромбы. Ромб - сімвал вечнасці і руху, старажытная выява багіні Зямлі і Урадлівасці.